Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае абітурыентаў, якія паспяхова здалі ўступныя іспыты ў іншых установах вышэйшай адукацыі для паступлення на платнай аснове па наступных спецыяльнасцях:
- «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (скароч.);
- «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка» (скароч.);
- «Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый» (скароч.);
- «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (аўтатранспарт агульнага і асабістага карыстання)» (скароч.);
- «Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў» (скароч.);
- «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» (скароч.);
- «Правазнаўства» (скароч.);
- «Турызм і гасціннасць» (скароч.);
- «Дашкольная адукацыя» (скароч.);
- «Пачатковая адукацыя» (скароч.);
- «Сацыяльная работа (сацыяльна-рэабілітацыйная дзейнасць)» (сокр.);
- «Фінансы і крэдыт» (скароч.);
- «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» (скароч.);
- «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (скароч.);
- «Камерцыйная дзейнасць» (скароч.).
Пры сабе абітурыенту неабходна мець поўны набор дакументаў, а таксама даведку аб выніках здачы ўступных іспытаў, завераную подпісам кіраўніка і пячаткай установы вышэйшай адукацыі, дзе праходзіў(і) экзамен(ы).
Нагадваем, што дакументы на платную форму навучання ў ГрДУ імя Янкі Купалы прымаюць да 1 жніўня 2016 года ўключна.