У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 2 жніўня 2016 года прайшло пасяджэнне прыёмнай камісіі, дзе адбылося залічэнне ў лік студэнтаў I ступені атрымання вышэйшай адукацыі вочнай (дзённай, вячэрняй) і завочнай форм атрымання адукацыі па спецыяльнасцях (групах спецыяльнасцей) на платнай аснове.
Студэнтамі ВНУ сталі яшчэ 1448 абітурыентаў (753 чалавекі залічаны на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі, 705 - на завочную і 30 - на вячэрнюю). Нагадаем, што на бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі залічана 1130 студэнтаў.
Усяго ў 2016 годзе ў прыёмную камісію ўніверсітэта было пададзена 3967 заяў (у тым ліку 56 заяў - для атрымання другой вышэйшай адукацыі) пры плане прыёму 2829 чалавек. Агульны конкурс па ўніверсітэце склаў 1,4 чалавека на месца.
На вочную (дзённую) форму атрымання вышэйшай адукацыі за кошт рэспубліканскага бюджэту было пададзена 1735 заяў пры плане прыёму 870 чалавек. Конкурс склаў 1,9 чалавека на месца.
На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў 2016 годзе абітурыенты падалі 80 заяваў на 76 месцаў. Без уступных выпрабаванняў на бюджэтную форму навучання паступіў 51 абітурыент. Гэта тыя, хто з'яўляецца пераможцамі алімпіяд па вучэбных прадметах, мае высокія спартыўныя дасягненні, дыпломы з адзнакай і / або залатыя ці срэбраныя медалі. Па-за конкурсам на дзённую форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту залічаны 58 чалавек.
Больш за 200 абітурыентаў па выніках трох выпрабаванняў цэнтралізаванага тэсціравання альбо ўступных экзаменаў разам з балам атэстата маюць больш за 300 балаў.
Самы вялікі конкурс ў 2016 годзе сфарміраваўся на наступных спецыяльнасцях дзённай бюджэтнай формы атрымання вышэйшай адукацыі:
- «Правазнаўства. Эканамічнае права. Міжнароднае права»;
- «Дызайн (касцюма і тканін). Дызайн (графічны)»;
- «Сацыялогія»;
- «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый»;
- «Інфармацыя і камунікацыя».
Акрамя таго, у гэтым годзе ўпершыню быў адкрыты набор на новую спецыяльнасць «Мытная справа». Першакурснікамі гэтай спецыяльнасці сталі 25 абітурыентаў.
На завочную форму атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2016 годзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы пададзена 714 заяў пры плане набору 260 чалавек, конкурс склаў 2,7 чалавека на месца.
Сярод абітурыентаў завочнай формы найбольшай папулярнасцю карысталіся наступныя спецыяльнасці:
- «Сацыяльная работа (сацыяльна-рэабілітацыйная дзейнасць) (скароч.)»;
- «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (скароч.)»;
- «Правазнаўства (скароч.)»;
- «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (скароч.)»;
- «Фінансы і крэдыт. Бухгалтарскі ўлік. Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».
Аб выніках прыёмнай кампаніі ў ГрДУ імя Янкі Купалы можна даведацца больш на сайце www.abit.by.