Супрацоўнікі навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі двухтыднёвы трэнінг у Лімерыкскім інстытуце тэхналогій (Ірландыя). Сустрэчы прайшлі ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Сэрвісы падтрымкі бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк у Арменіі, Малдове і Беларусі пры дапамозе развіцця персаналу і рэфармавання бібліятэк» праграмы Erasmus +.
Падчас трэнінгаў супрацоўнікі навуковай бібліятэкі купалаўскага ўніверсітэта разгледзелі шэраг пытанняў. Сярод іх увядзенне ў маркетынг для бібліятэкараў, асновы менеджменту для бібліятэчнага персаналу, інфармацыйная пісьменнасць і навыкі пошуку, інавацыйныя онлайн сэрвісы бібліятэк для бібліятэкараў XXI стагоддзя, доступ да бібліятэк і грамадству для навучэнцаў з асаблівымі патрэбамі/інваліднасцю, стратэгіі развіцця бібліятэчнага фонду і англійская для спецыяльных мэтаў.
– Мы правялі і прадставілі SWOT-аналіз навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сумесна з калегамі з бібліятэк беларускіх вышэйшых навучальных устаноў, якія ўдзельнічаюць у праекце, прэзентавалі маркетынгавую стратэгію правядзення нацыянальнага дня бібліятэчнай пісьменнасці ў Рэспубліцы Беларусь, - распавялі супрацоўнікі навуковай бібліятэкі нашай alma mater.
У час знаходжання ў горадзе Лімерык прадстаўнікі беларускай дэлегацыі пазнаёміліся з вопытам інфармацыйнага абслугоўвання ў бібліятэках Лімерыкскага інстытута тэхналогій, а таксама Лімерыкскага ўніверсітэта. Варта адзначыць, што ў бібліятэках вышэйшых навучальных устаноў горада прымяняюцца RFID-сістэмы для аўтаматызацыі кнігавыдач/вяртання, RFID-карты чытачоў, ахоўныя вароты RFID.
Па выніках трэнінгу сярод універсітэтаў-партнёраў былі размеркаваны модулі для далейшай распрацоўкі навучальных праграм. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўзяў на сябе адказнасць за распрацоўку электронных бібліятэк.
- Представители научной библиотеки купаловского университета во время тренингов провели и представили SWOT-анализ научной библиотеки ГрГУ имени Янки Купалы
- Во время тренингов сотрудники научной библиотеки ГрГУ имени Янки Купалы познакомились с применением RFID-системы для автоматизации книговыдачи и возврата
- Сотрудники научной библиотеки ГрГУ имени Янки Купалы посетили ряд тренингов в Лимерикском университете
- Сотрудники научной библиотеки ГрГУ имени Янки Купалы познакомились с опытом информационного обслуживания в библиотеках Лимерикского университета