Падчас урачыстай сустрэчы, якая прайшла ў Мінску на пачатку верасня і аб'яднала больш за 100 беларускіх студэнтаў, якія прымалі ўдзел у культурна-адукацыйным візіце ў Кітай, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін абвясціў сярод рабят конкурс на лепшае эсэ і фота .
Сярод удзельнікаў гэтага спаборніцтва два купалаўца - студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Яўгеній Дземідовіч і студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вольга Грачова, якім пашчасціла наведаць Паднябесную ў рамках адукацыйнага візіту. Пераможца конкурсу атрымае магчымасць бясплатна навучацца ў любым кітайскім ВНУ па любой спецыяльнасці і на любой ступені - у бакалаўрыяце, магістратуры ці аспірантуры.
– У цяперашні час я знаходжуся ў працэсе падрыхтоўкі эсэ, - распавёў Яўгеній Дземідовіч. - Конкурсныя работы пачнуць прымаць у сярэдзіне кастрычніка, а вынікі стануць вядомыя толькі ў пачатку снежня гэтага года. Спадзяюся, мне пашанцуе!
Нагадаем, што культурна-адукацыйны візіт у Кітай праходзіў з 20 па 30 ліпеня гэтага года. У час знаходжання ў Паднябеснай больш за сто беларускіх студэнтаў, у тым ліку і два прадстаўнікі ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, наведалі шэраг славутасцяў гэтай усходняй краіны. Сярод іх Цзюйюнгуань - участак Вялікай кітайскай сцяны, Цэнтр кітайскай народнай культуры і рамёстваў, нацыянальны парк «Гара Нюшоу», Храм Канфуцыя, музей Наньцзін, рэзідэнцыя Прэзідэнта, грабніцы дынастыі Мін, імператарскі горад, Цэнтр мастацтваў 798, інавацыйны тэхнапарк «Чжунгуаньцунь», парк «Іхэюань», Алімпійскі парк. Акрамя таго, хлопцаў і дзяўчат пазнаёмілі з Пекінскім, Найнкінскім, Дунаньским, Цынхуанскім і Хэнанскім універсітэтамі, правялі лекцыі па эканоміцы Кітая, а таксама пабывалі на святах і творчых вечарах, арганізаваных кітайскімі студэнтамі.