Заснвальнікі кітайскага адукацыйнага фонду «Ічжы» наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Падчас сустрэчы прадстаўнікі Кітая з кіраўніцтвам нашага ўніверсітэта абмеркавалі перспектыўныя кірункі будучага ўзаемадзеяння.
Ініцыятарамі гэтай сустрэчы выступілі заснавальнікі адукацыйнага фонду «Ічжы» Вестбі Тора і Цзянь Лю. Першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка падзякавала гасцям за аказаны давер і распавяла аб супрацоўніцтве купалаўскага ўніверсітэта з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Кітая.
Як адзначыла Цзянь Лю, адукацыйны фонд «Ічжы» заснаваны ў 2016 годзе ў рамках рэалізацыі стратэгіі «Адзін пояс - адзін шлях» праграмы «Шаўковы шлях». Праект накіраваны на Еўропу, Азію, Афрыку і Аравійскі паўвостраў і, як падкрэсліў Вестбі Тора, кожны дзень спіс краін папаўняецца. Сярод мэтаў фонду - садзейнічанне эканамічнаму развіццю краін, умацаванне міру ва ўсім свеце, супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і культуры, актывізацыя гандлю, устанаўленне культурных і сяброўскіх сувязяў, а таксама дасягненне паразумення паміж дзяржавамі.
Беларусь не першая дзяржава, якую наведалі Вестбі Тора і Цзянь Лю. Падчас азнаямленчага тура па вышэйшым навучальным установам заснавальнікі фонду пабывалі ва ўніверсітэтах ААЭ, Венгрыі і Польшчы. Заўтра ў Беларусі дэлегацыя наведае дзве мінскія ВНУ.
Па выніках сустрэчы бакі папярэдне дамовіліся, што кіраўнікі кітайскіх ВНУ наведаюць купалаўскі ўніверсітэт у верасні гэтага года.
- Руководство ГрГУ имени Янки Купалы с представителями китайского образовательного фонда «Ичжи» обсудило вопросы сотрудничества
- Инициаторами данной встречи выступили учредители образовательного фонда «Ичжи» Вестби Тора и Цзянь Лю
- Как отметила Цзянь Лю, образовательный фонд «Ичжи» основан в 2016 году в рамках реализации стратегии «Один пояс – один путь» программы «Шелковый путь»
- По итогам встречи стороны предварительно договорились, что руководители китайских вузов посетят купаловский университет в сентябре нынешнего года