Чарговым этапам развіцця адносінаў стаў удзел дэкана факультэта псіхалогіі купалаўскага ўніверсітэта Ганны Ракіцкай у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая праводзіцца мардоўскім дзяржаўным універсітэтам імя М.П. Агарова ў г. Саранск.
Паралельна з навуковым форумам прайшлі афіцыйныя сустрэчы з адміністрацыяй Мардоўскага дзяржуніверсітэта і супрацоўнікамі кафедры псіхалогіі, а таксама са студэнтамі і магістрантамі. Ганна Віктараўна прэзентавала адукацыйны і навуковы патэнцыял факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы і ўстанавіла рабочыя кантакты. У перспектыве партнёры плануюць рэалізаваць шэраг мерапрыемстваў у рамках міжфакультэцкага супрацоўніцтва, прыняць удзел у міжнародных праектах і праграмах, правесці у 2018 годзе Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя праблемы псіхалогіі асобы і сацыяльнага ўзаемадзеяння».
Таксама бакі дасягнулі дамоўленасці аб працягу дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве паміж універсітэтамі.
З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.