Узнагароджанне пераможцаў пятага сезона папулярнай сярод школьнікаў і моладзі тэлевіктарыны адбылося ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 15 мая.
Пераможцамі віктарыны у 2018 годзе сталі вучні СШ № 34 і Ліцэя № 1 г. Гродна.
Школьнікаў павітаў адказны сакратар прыёмнай камісіі Аляксандр Карэўскі. Ён распавёў удзельнікам тэлевіктарыны аб магчымасцях, якія ГрДУ імя Янкі Купалы дае сваім студэнтам, і ўручыў пераможцам сертыфікаты на 50% прыбаўку да стыпендыі на працягу ўсяго першага семестра.
У рамках узнагароджання пераможцаў для школьнікаў была арганізавана экскурсія ў Музей гісторыі развіцця ўніверсітэта і Студэнцкі медыяцэнтр.