Удзельнікамі алімпіяды могуць стаць вучні 7-11 класаў школ, а таксама навучэнцаў каледжаў.
Заяўкі для ўдзелу ў алімпіядзе можна падаць да 30 сакавіка на адрас электроннай пошты педагагічнага факультэта pedfakgrodno@grsu.by. Пасля чаго ўдзельнікі павінны даць да 10 красавіка папяровы варыянт праекта на адрас аргкамітэта, а таксама электронны варыянт на e-mail pedfakgrodno@grsu.by.
Конкурсныя работы павінны ўяўляць сабой даследчы, інфармацыйны альбо творчы праект на тэму, вызначаную ўдзельнікам самастойна ў рамках дванаццаці кірункаў. Сярод іх - «Імідж сучаснага педагога», «Установа адукацыі будучыні», «Вобраз педагога ў класічных і сучасных мастацкіх творах», «Як павысіць прэстыж педагога ў сучасным грамадстве?», «Я з дынастыі педагогаў», «Сямейныя традыцыі ў адукацыі і выхаванні», «Выдатныя педагогі маёй малой радзімы», «Духоўна-маральнае і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне праз краязнаўства», «Профільныя класы педагагічнай накіраванасці: магчымасці і перспектывы», «Мой адукацыйны (педагагічны) бізнес-праект», «Лічбавыя тэхналогіі ў сучаснай адукацыі», «Інавацыйныя тэхналогіі ў сацыяльнай працы».
Журы конкурсу ацэніць творчы падыход да асэнсавання прапанаванай тэмы, актуальнасць і навізну прапанаваных рашэнняў, практычную значнасць праекта, выразнасць выкладу ўласных думак, якасць афармлення тэксту, прыкладанняў і прэзентацый, арфаграфічную, пунктуацыйную і маўленчую пісьменнасць удзельнікаў праектаў.
Вынікі алімпіяды будуць падведзены ў пачатку мая. Пераможцы будуць названы ў некалькіх узроставых катэгорыях. Асобна вызначаць пераможцаў сярод навучэнцаў 7 і 8 класаў, 9 і 10 класаў, 11 класаў, а таксама навучэгцаў каледжаў. Лепшыя працы размяшчаюцца ў электронным навукова-метадычным часопісе «Універсітэт адукацыйных інавацый».
Удзельнікі і пераможцы алімпіяды запрашаюцца на цырымонію ўзнагароджання, у рамках якой адбудзецца публічнае прадстаўленне лепшых работ.
Мэта алімпіяды - знаёмства абітурыентаў з ГрДУ імя Янкі Купалы і педагагічным факультэтам, а таксама прыцягненне матываваных вучняў у педагагічныя класы.
Адрас аргкамітэта: г. Гродна, вул. Захарава, д.32, к.1.
Электронная пошта: pedfakgrodno@grsu.by
Кантактны тэлефон: (0152) 75-49-06.
Па дадатковую інфармацыю таксама можна звяртацца па тэлефоне +375 29 286 69 33 – Ганна Уладзіміраўна Крофта.