Фестываль прысвечаны сусветнаму дню тэатра і аб'яднае аматараў акцёрскага майстэрства на сцэне купалаўскага ўніверсітэта 28 сакавіка.
У гэтым годзе тэатральныя пастаноўкі прэзентуюць тры калектывы. Агульнаўніверсітэцкая студыя гутарковага жанру «Канферанс» (мастацкі кіраўнік Рукша Маргарыта) прадставіць тэатральную пастаноўку па творах рускіх класікаў. Тэатральны калектыў «Аrt Theatre Club» (мастацкі кіраўнік студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Артур Барташ) здзівіць гледачоў пастаноўкай на англійскай мове. Завершыць праграму фестывалю аўтарская пастаноўка «народнага» студэнцкага тэатра «Вернісаж» (кіраўнік Дзмітрый Арцыменя і студэнт 4 курса факультэта эканомікі і кіравання Віталь Гуско).
Ацэньваць выступленне калектываў будуць члены мастацкага студэнцкага савета ўніверсітэта.
Пераможцаў назавуць у сямі намінацыях. Журы вызначыць Лепшую жаночую ролю, Лепшую мужчынскую ролю, Лепшую жаночую ролю другога плана, Лепшую мужчынскую ролю другога плана, Лепшы сцэнар і сцэнаграфію, Лепшую рэжысуру.
Фестываль эстрадных мініяцюр і тэатральных пастановак «Моладзевае аб'яднанне студэнцкіх тэатраў ГрДУ» адбудзецца 28 сакавіка ў 18.30 па адрасе: па адрасе: вул. Леніна, 32, актавая зала.
Уваход вольны.