Пераможцам конкурсу стаў агульнаўніверсітэцкі калектыў «Студыя гутарковага жанру «Канферанс».
У трэці раз у купалаўскім універсітэце адзначылі Міжнародны дзень тэатра правядзеннем агульнаўніверсітэцкага фестывалю эстрадных мініяцюр і тэатральных пастановак «Маладзёжнае аб'яднанне студэнцкіх тэатраў ГрДУ». У гэтым годзе конкурсныя праграмы прадставілі тры калектывы.
Агульнаўніверсітэцкая студыя гутарковага жанру «Канферанс» пад кіраўніцтвам студэнткі 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Рукша Маргарыты выступіла з тэатральнай пастаноўкай паводле твораў рускіх класікаў.
Тэатральны калектыў «Аrt Theatre Club» раскрывалі на сцэне вечную тэму «бацькоў і дзяцей» на англійскай мове. Мастацкі кіраўнік калектыву - студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Артур Барташ.
Завяршыла праграму конкурсу аўтарская пастаноўка «народнага» студэнцкага тэатра «Вернісаж» пад кіраўніцтвам студэнта 4 курса факультэта эканомікі і кіравання Віталя Гуско.
Першым ў конкурсе стаў агульнаўніверсітэцкі калектыў «Студыя гутарковага жанру «Канферанс», на другім месцы - малады тэатральны калектыў «Аrt Theatre Club», на трэцім - студэнцкі тэатр «Вернісаж».
Акрамя таго, пераможцы былі названыя і ў асобных намінацыях. У намінацыі «Лепшая мужчынская роля» першым стаў слухач факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Jonathan Chew. Лепшая жаночая роля была выканана студэнткай юрыдычнага факультэта Ірынай Пашынскай. За лепшую мужчынскую ролю 2 плана ўзнагароджаны студэнт юрыдычнага факультэта Мікіта Гура, а ў намінацыі «Лепшая жаночая роля 2 плана» пераможцай стала студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Дзедзелева.
Лепшая рэжысура апынулася ў студыі гутарковага жанру «Канферанс», а лепшы сцэнар - у «народнага» студэнцкага тэатра «Вернісаж».