На працягу 2018-2019 навучальнага года ў рамках Праграмы імя сенатара Фулбрайта па выкладанні англійскай мовы выкладчык Леслі Гібсан знаходзілася на філалагічным факультэце купалаўскага ўніверсітэта.
У рамках сустрэчы з кіраўніцтвам філалагічнага факультэта была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні Леслі Гібсан у тандэме з выкладчыкамі кафедры англійскай філалогіі практычных заняткаў на англійскай мове для спецыяльнасцяў «Сучасныя замежныя мовы», «Рамана-германская філалогія». Бакі дамовіліся аб садзейнічанні ў павышэнні іншамоўнай прафесійна-камунікатыўнай кампетэнтнасці выкладчыкаў і студэнтаў.
Падчас візіту Леслі Гібсан ў ГрДУ імя Янкі Купалы студэнтам была прапанавана мадэль бінарнага практычнага занятку на англійскай мове, які плануецца і праводзіцца запрошаным выкладчыкам-носьбітам англійскай мовы і выкладчыкам кафедры, якiя не з'яўляюцца носьбітамі англійскай мовы. Бінарныя практычныя заняткі на англійскай мове праводзіліся на працягу навучальнага года па дысцыплінах «Мова прафесійных зносін», «Мова сродкаў масавай інфармацыі», «Сацыякультурныя асновы маўленчых зносін», «Практыка вуснай і пісьмовай мовы», «Асноўная замежная мова», «Краіназнаўства Вялікабрытаніі і ЗША», «Рэгіянальныя варыянты англійскай мовы», «Англійская і амерыканская дыялекталогія». Заняткі праводзілі выкладчыкі кафедры англійскай філалогіі Анатоль Багдзевіч, Вольга Будзеніс, Ірына Бырда, Анастасія Дудзько, Жанна Караткевіч, Вольга Ларына, Наталля Літвін, Аляксандра Мерчы, Юлія Навагран у тандэме з Леслі Гібсан ў якасці асістэнта выкладчыка.
Акрамя таго, у лютым бягучага года на базе рэсурснага цэнтра гімназіі №9 ім. Ф.П. Кірычэнка г. Гродна дацэнты Жанна Караткевіч і Анастасія Дудзько сумесна з Леслі Гібсан правялі лінгвадыдактычны практыкум па пытаннях выкладання англійскай мовы для настаўнікаў англійскай мовы Гродна і Гродзенскай вобласці «Лічбавая медыяпісьменнасць і ўзаемазвязанае развіццё маўленчых уменняў на англійскай мове з дапамогай аўтэнтычных матэрыялаў».
У мэтах рэалізацыі практыка-арыентаванага навучання, папулярызацыі прафесіі і ўдасканалення іншамоўнай прафесійнай кампетэнтнасці будучых настаўнікаў замежных моў Леслі Гібсан прыняла ўдзел у студэнцкіх мерапрыемствах, арганізаваных кафедрай англійскай філалогіі. Сярод іх - 8 трэнінгаў гутарковай англійскай мовы для студэнтаў сумесна з Клубам міжнародных студэнцкіх ініцыятыў ГрДУ імя Янкі Купалы ESN YKSUS, семінар па абмене вопытам валанцёрскай працы з дзецьмі для студэнтаў валанцёрскіх атрадаў філалагічнага факультэта «Мы разам-1» і «Мы вместе-2». Выкладчык з ЗША таксама прыняла ўдзел у фінале конкурсу перакладу паэтычных твораў «Пра Радзіму і пра каханне» з серыі «Чытаем разам ...» у рамках Дзён філалагічнага факультэта.