У рамках праграмы Erasmus+ намеснік начальніка аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці - загадчык сектара міжнароднай праектнай дзейнасці Вікторыя Кергет наведала Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
Удзельнікі Міжнароднага тыдня прадстаўлялі больш за 20 універсітэтаў. Сярод універсітэтаў - Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны щніверсітэт, Малдаўскі дзяржаўны щніверсітэт, Казахскі Нацыянальны Універсітэт імя Аль-Фарабі, Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і прамысловасці, Армянскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Хачатур Абавяна, Навуковы ўніверсітэт Малайзіі, Бялградскі ўніверсітэт і Нові-Садскі ўніверсітэт.
У рамках Міжнароднага тыдня ўдзельнікі пазнаёміліся і прааналізавалі аспекты паспяховага міжнароднага партнёрства на прыкладзе вопыту Універсітэта Кіла, вывучылі працэсы арганізацыі акадэмічнай мабільнасці і міжнароднай праектнай дзейнасці і інтэрнацыяналізацыі адукацыі. Былі абмеркаваныя пытанні пашырэння супрацоўніцтва ў сферы акадэмічнай мабільнасці і міжнароднай праектнай дзейнасці. Прадстаўнікі розных краін пазнаёміліся з сістэмай адукацыі ў Вялікабрытаніі, а таксама з арганізацыяй акадэмічнай мабільнасці і міжнароднай праектнай дзейнасці ва Універсітэце Кіла.
Варта адзначыць, што ўніверсітэт Кіла быў заснаваны ў 1949 г. як Універсітэцкі каледж паўночнага Стафардшыра, а затым Каралеўскай хартыяй атрымаў у 1962 г. статус вышэйшай установы адукацыі. Асноўныя напрамкі дзейнасці: натуральныя навукі, гуманітарныя і сацыяльныя дысцыпліны, медыцына і ахова здароўя. Па дадзеных National Student Survey (Нацыянальнае апытанне студэнтаў) Універсітэт Кіла некалькі гадоў запар знаходзіцца ў лідарах па ступені задаволенасці навучэнцаў (зараз ён займае 4-ае месца ў краіне па гэтым паказчыку).