Напярэдадні новага навучальнага года ў купалаўскім універсітэце адбудуцца сустрэчы рэктара Ірыны Кітурка з першакурснікамі і арганізацыйныя сходы на факультэтах. 2 верасня ў ГрДУ імя Янкі Купалы адсвяткуюць Дзень ведаў.
30 і 31 жніўня рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка сустрэнецца з купалаўцамі-першакурснікамі. У час мерапрыемства адбудзецца сімвалічнае «прысвячэнне» у студэнты, у рамках якога студэнты старэйшых курсаў перададуць рабятам ключ ведаў і студэнцкі білет. Купалаўцам таксама раскажуць пра дасягненні студэнтаў і выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы, пра магчымасці для самарэалізацыі ў адукацыі, навуцы, творчасці і спорце. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Леніна, 32, актавая зала.
Дзень Ведаў аб'яднае купалаўцаў на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга 2 верасня. Пачатак мерапрыемства ў 9.30 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22.
Акрамя таго, адбудуцца арганізацыйныя сходы на факультэтах. Падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце grsu.by ў раздзеле «Факультэты і падраздзялення» і «Анонсы», а таксама ў дэканатах факультэтаў.