Сусветнае першынства праходзіць з 27 верасня па 6 кастрычніка ў горадзе Доха (Катар).
У складзе зборнай Беларусі выступаюць студэнты факультэта фізічнай культуры Ірына Жук і Віталь Жук. Ужо сёння Ірына прыме ўдзел у спаборніцтвах па скачках з шастом. Віталь выступіць у дзесяцібор'і.
Варта адзначыць, што спартсмены не раз прымалі ўдзел у міжнародных першынствах, станавіліся прызёрамі і пераможцамі спаборніцтваў. Сярод нядаўніх дасягненняў спартсменаў - перамогі на Чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы і Чэмпіянаце Еўропы па лёгкаатлетычных мнагаборствах 2019.
Ірына Жук на Чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы ў скачках з шастом не проста ўстанавіла асабісты і нацыянальны рэкорд, скарыўшы планку на адзнацы 4.70, але і выканала кваліфікацыйны нарматыў для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Токіо. Віталь у сваю чаргу стаў першым у дзесяцібор'і Чэмпіянату Еўропы па лёгкаатлетычных мнагаборствах 2019.