Удзел у спаборніцтвах прыняў студэнт 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (аўтатранспарт агульнага і асабістага карыстання)» Віктар Калантай.
Мадэль тарпеднага катэра «PT-596 ELCO-80» Віктара, прэзентаваная ў г. Бургас, Рэспубліка Балгарыя, удастоена сярэбранага медаля. Варта адзначыць, што гэта не першы вопыт удзелу ў міжнародных спаборніцтвах для маладога чалавека. Напрыклад, з гэтай радыёкіраванай мадэллю - дакладнай копіяй ваеннага карабля ЗША ў часы Другой Сусветнай вайны - Віктар стаў першым на Чэмпіянаце Еўропы ў Балгарыі ў 2017 годзе і заваяваў сярэбраны медаль на Чэмпіянаце свету ў Румыніі ў 2018 год. А ў маі 2019 года на факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання адбылася яго персанальная выстава мадэляў судоў «На грэбні хвалі».
Арганізатарамі Чэмпіянату Еўропы па суднамадэльным спорце ў класах мадэляў «C-6» выступілі Сусветная арганізацыя суднамадэльнага спорту і судамадэлізма NAVIGA, Балгарская федэрацыя суднамадэльнага спорту, Марскі культурны цэнтр г. Бургаса, Муніцыпалітэт г. Бургаса, Балгарыя.