Удзел у экскурсіі на завод Volkswagen Group Rus, які размешчаны ў тэхнапарку «Грабцево» у Калузе, прынялі студэнты факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання.
У цяперашні час на тэрыторыі прадпрыемства знаходзіцца аўтамабільная вытворчасць Volkswagen і ŠKODA, а таксама завод па вытворчасці бензінавых рухавікоў. На аўтамабільным заводзе вырабляюцца мадэлі Volkswagen Tiguan, Volkswagen Polo і ŠKODA RAPID. Максімальная вытворчая магутнасць завода складае 225 тысяч аўтамабіляў у год.
Як распавёў старшы выкладчык кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў, паездка дазволіла набыць унікальныя веды па прадмеце «Тэхналогія вытворчасці і рамонту аўтамабіляў».
Студэнты наведалі цэх вытворчасці кузаваў аўтамабіляў, дзе з штамповых нарыхтовак збіраюць кузаў аўтамабіля шляхам кропкавай і паўаўтаматычнай зваркі. Даведаліся пра метады аптымізацыі і павышэння камфорту працы супрацоўнікаў, назіралі працэс афарбоўкі асобных дэталяў і кузава ў цэлым.
Рабяты змаглі ўбачыць працу зборачнага цэха, дзе ў адрозненне ад астатніх цэхаў, пераважае ручная праца ў мэтах павышэння і кантролю якасці выпускаемай прадукцыі.
Апошнім пунктам экскурсіі стала наведванне цэха вытворчасці рухавікоў. Там купалаўцы даведаліся пра нормы якасці і кантролю прадукцыі, а так жа метадах транспарціроўкі дэталяў, атрыманых ад вытворцаў-партнёраў да месца іх усталёўкі, убачылі стаянку гатовых аўтамабіляў і тэставы трэк праверкі якасці зборкі падвескі і тармазной сістэмы.
Акрамя таго, у рамках паездкі купалаўцы наведалі Дзяржаўны музей гісторыі касманаўтыкі імя К.Э. Цыялкоўскага. Асабліва зацікавілі студэнтаў поўнапамерная мадэль касмічнай станцыі Саюз-1, а так жа рэальныя капсулы, на якіх касманаўты вярталіся з арбіты на зямлю.