Дабрачынная акцыя «Дарагаю дабра» адбылася на факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання
Усяго ў дабрачыннай акцыі прынялі ўдзел больш за 100 чалавек. У рамках кірмашу кожны жадаючы мог набыць сувеніры, зробленыя рукамі купалаўцаў. Сабраная сума добраахвотных ахвяраванняў склала амаль больш за 200 рублёў.
Як распавялі арганізатары, дабрачынная акцыя «Дарагаю дабра» накіравана на збор добраахвотных ахвяраванняў для пацыентаў Дзённага цэнтра г. Гродна з медыцынскім дыягназам дзіцячы цэрэбральны параліч (ДЦП) і абмежаванымі магчымасцямі.
Супрацоўнікі Дзённага цэнтра выказалі глыбокую падзяку неабыякавым студэнтам і супрацоўнікам універсітэта за аказаную матэрыяльную дапамогу. Сабраныя грашовыя сродкі плануецца выкарыстоўваць для закупкі канцылярскіх тавараў, а таксама бескаркаснай мяккай мэблі.