Усяго Падзякай Прэзідэнта адзначаны 13 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці краіны.
Згодна з распараджэннем, падпісаным Кіраўніком дзяржавы, дэкану факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Тамары Піваварчык аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.
Як паведамляе БЕЛТА, у спісе ўзнагароджаных таксама загадчык кафедры філасофіі і метадалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоль Зелянкоў, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вячаслаў Даніловіч, камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл генерал-маёр Вадзім Дзенісенка, намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УС генерал-маёр Павел Муравейка, начальнік Талачынскага раённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай бяспекі насельніцтва Галіна Краўчанка, начальнік Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандр Ляневіч, дырэктары ААТ "Пружанскі льнозавод" Мікалай Жогал і ААТ "Бярозаўскі камбікормавы завод" Міхаіл Казека, намеснік старшыні Фрунзенскай раённай арганізацыі Мінска Ігар Лазук, старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі Артур Місюк, машыніст лакаматыўнага дэпо Маладзечна Мінскага аддзялення БЧ Віктар Барысевіч і брыгадзір прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і метрапалітэнаў Магілёўскай дыстанцыі шляху Магілёўскага аддзялення БЧ Сяргей Шкрэдаў.
Па матэрыялах БЕЛТА