Сустрэчы рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка з актывамі факультэтаў універсітэта стартавалі ў пачатку сакавіка. Рэктар сустрэлася з прадстаўнікамі факультэта мастацтваў і дызайну, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, філалагічнага факультэта, юрыдычнага факультэта і факультэта біялогіі і экалогіі, а таксама са студэнцкім актывам факультэта фізічнай культуры і педагагічнага факультэта. Купалаўцы пытаюць усе, што іх цікавіць. Рэктар адкрыта адказвае.
Адным з першых у ходзе сённяшняй сустрэчы прагучала пытанне аб развіцці інфраструктуры корпуса па адрасе Курчатава 1а. У прыватнасці, рабяты пыталіся пра магчымасці ўстаноўкі пандуса, азеляненні тэрыторыі, пашырэнні парковачных месцаў на стаянцы. Ірына Кітурка адзначыла, што пандус будзе ўсталяваны ў бліжэйшы час, а ў азеляненні тэрыторыі студэнты могуць самі прыняць актыўны ўдзел у рамках суботнікаў.
Варта адзначыць, што, як і на папярэдніх сустрэчах, цікавяць студэнтаў пытанні медыцынскага абслугоўвання, арганізацыі грамадскага харчавання і навучання па індывідуальным графіку. Студэнтам патлумачылі, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы заключаны дагавор з медыцынскімі ўстановамі горада, згодна з якім студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах, могуць атрымаць медыцынскае абслугоўванне ў замацаваных тэрытарыяльна паліклініках. Што тычыцца, індывідуальнага графіка навучання, то магчымы ён толькі ў тым выпадку, калі студэнт працуе па сваёй спецыяльнасці.
Абмяркоўваліся на сустрэчы пытанні арганізацыі вытворчай практыкі і размеркавання студэнтаў. Таксама купалаўцы распавялі, што хочуць праводзіць больш часу на вытворчасці, дзе можна на практыцы прымяніць веды, атрыманыя ва ўніверсітэце. Рэктар адзначыла, што не пакіне гэтае пытанне без увагі, а таксама прапанавала студэнтам абмеркаваць яго са сваімі выкладчыкамі і дэканамі. Акрамя таго, Ірына Кітурка нагадала ўдзельнікам сустрэчы, што ў кожнага ёсць магчымасць выказваць свае прапановы па арганізацыі навучальнага працэсу падчас анкетавання «Выкладчык вачыма студэнта», які праводзіцца па выніках семестра.
Яшчэ адна сустрэча рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы 12 сакавіка. У гэты дзень свае пытанні рэктару змогуць задаць студэнты факультэта эканомікі і кіравання, факультэта псіхалогіі і студэнцкі актыў інтэрната №5
.