Знешні аўдыт сістэмы менеджменту якасці Купалаўскага ўніверсітэта на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння Рэспублікі Беларусь праходзіць 31 сакавіка і 1 красавіка.
Аўдыт ажыццяўляюць супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі Валянцін Клімовіч і Надзея Дзейлід.
У ліку правяраемых службовых асоб - рэктар, прарэктар па вучэбнай рабоце і прарэктар па навуковай рабоце. Група экспертаў-аўдытараў праводзіць перыядычную ацэнку аддзела менеджменту якасці, інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, вучэбна-метадычнага ўпраўлення, Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, навукова-даследчай часткі, цэнтра кадравай і прававой работы. Сярод структурных падраздзяленняў, у якіх таксама праводзіцца аўдыт, - кафедра тэхнічнай механікі інжынерна-будаўнічага факультэта, кафедра дызайну факультэта мастацтваў і дызайну, кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта.
Даведка:
У 2010 годзе сістэма менеджменту якасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы была сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням нацыянальнага стандарту СТБ ISO 9001-2009 ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і міжнароднага стандарту DIN EN ISO 9001: 2008 у Нямецкай сістэме акрэдытацыі DAkkS. У сувязі з прызнаннем Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь адпаведнай і эквівалентнай еўрапейскім і міжнародным патрабаванням, у 2019 годзе заяўка на праходжанне сертыфікацыйнага аўдыту на адпаведнасць патрабаванням міжнароднага стандарту DIN EN ISO 9001: 2015 не падавалася.