Студэнтамі Купалаўскага ўніверсітэта ў 2020 годзе стануць 2390 чалавек.
Павелічэнне плана набору звязана ў тым ліку і з адкрыццём новых спецыяльнасцяў. Для абітурыентаў 2020 выдзелена 1088 месцаў для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені за кошт сродкаў бюджэту, 1302 - на платнай аснове.
На дзённую бюджэтную форму навучання змогуць паступіць 890 чалавек. Гэта на 55 больш, чым было ў 2019 годзе. Стаць студэнтамі дзённай платнай формы навучання змогуць 820 чалавек, што на 47 больш, чым у 2019 годзе
Завочная бюджэтная форма навучання адпавядае набору 2019 году - 198 чалавек. З іх 157 - на завочную скарочаную форму.
Стаць студэнтамі завочнай платнай формы навучання змогуць 482 чалавекі, з іх 288 - завочнай скарочанай, што на 20 менш, чым у 2019 годзе.
Пры гэтым на вячэрнюю скарочаную форму навучання набор у 2020 годзе не ажыццяўляецца.
Нагадваем, што Купалаўскі ўніверсітэт у 2020 годзе пашырае пералік спецыяльнасцяў і адкрывае актуальныя напрамкі падрыхтоўкі спецыялістаў будучыні. У ГрДУ імя Янкі Купалы будуць рыхтаваць спецыялістаў па робататэхніцы, штучнаму інтэлекту, дызайне віртуальнага асяроддзя, а таксама трэнераў па барацьбе, гульнявых відах спорту і лёгкай атлетыцы.