Творчыя працы студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы прымаюцца да 20 красавіка.
Конкурс на лепшую мастацкую паштоўку, прысвечаную 75-годдзю Вялікай Перамогі, пройдзе ў два этапы. Падчас першага этапу - да 20 красавіка - лепшыя паштоўкі выберуць у першасных прафсаюзных арганізацыях устаноў адукацыі. Так, купалаўцы свае творчыя працы могуць накіроўваць на электронны адрас прафсаюзнага камітэта студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы prkomgrsu@tut.by. Вынікі конкурсу падвядуць у рамках абласнога этапу - другі этап пройдзе з 21 па 24 красавіка.
Конкурс праводзіцца з мэтай захавання памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Да ўдзелу ў ім жадаючыя рыхтуюць мастацкую паштоўку, а таксама распрацоўваюць да яе канверт. Творчая праца і канверт выконваюцца ў тэхніцы лічбавага малюнка і аддаюцца на конкурс у электронным і раздрукаваным варыянтах.
Пры ацэнцы творчай працы журы конкурсу будуць улічвацца яе мастацкасць і эстэтычнасць, гарманічнасць кампазіцыйнага і каляровага рашэння, унікальнасць і арыгінальнасць задумы, якасць і эстэтычны выгляд. Таксама прадстаўленую працу ацэняць на адпаведнасць мэтам і задачам конкурсу і ўлічаць наяўнасць усіх складнікаў (паштоўкі і канверта да яе).
Конкурс праводзіцца Моладзевым Саветам Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі і прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Па выніках конкурсу пераможцы II этапу атрымаюць ад арганізатараў дыпломы і грашовыя ўзнагароды.