Алімпіяда прайшла ў дыстанцыйным фармаце на базе Валгаградскага філіяла Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г.В. Пляханава.
Усяго ў алімпіядзе прынялі ўдзел 109 чалавек, якім было неабходна адказаць на 30 пытанняў тэсту.
Па выніках алімпіяды ў асабістым першынстве першае месца заняла студэнтка 4 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання спецыяльнасці «Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)» Дар'я Багушэвіч.
У каманднай барацьбе студэнты кафедры лагістыкі і метадаў кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Дар'я Багушэвіч і Элеанора Занеўская падзялілі трэцяе месца з прадстаўнікамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Севастопальскага філіяла РЭУ імя Г.В. Пляханава.