Фестываль праводзіцца ў год, абвешчаны Годам малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь, і ў год 80-годдзя Універсітэта. Гэта вызначыла дзве ключавыя тэмы, якімі аб'яднаны фестывальныя працы: «Можа, мала сябры яшчэ знаюць наш край» и «ALMA MATER в моей судьбе».
З больш чым 340 праектаў, дасланых на конкурс з розных куткоў Беларусі, журы фестывалю адабрала 64 работы фіналістаў у 5 намінацыях: «Друкаванае СМІ», Электроннае СМІ (ТБ, радыё)»,« Фотапраект»; «Інтэрнэт-праект»; «Камунікацыйны праект».
Па рашэнні Аргкамітэту, другі этап і падвядзенне вынікаў фестывалю праходзяць у лічбавым фармаце. З 7 мая па 11 мая на старонцы II Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «Медыясфера-2020» можна пазнаёміцца з праектнымі работамі фіналістаў.
З 7 мая па 11 мая ўключна адбудзецца інтэрнэт-галасаванне за прыз глядацкіх сімпатый II Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «МЕДЫЯСФЕРА–2020» у групе «Студэнцкага медыяцэнтра».
Кожны жадаючы можа прыняць удзел у галасаванні і падтрымаць упадабаны праект. Па выніках галасавання інтэрнэт-карыстальнікаў будуць вызначаныя два пераможцы ў барацьбе за прыз глядацкіх сімпатый - у катэгорыі «Юніёры» (устаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі) і «Профі» (студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі).
Фестываль падвядзе вынікі 12 мая 2020 года. У гэты дзень на старонцы фестывалю будуць размешчаны імёны Лаўрэатаў I, II, III ступені, уладальнікаў Спецыяльных дыпломаў журы і пераможцаў у намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый».
Фестываль праводзіцца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.