Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсіраванне працягнецца да 1 чэрвеня.
На дадзены момант каля 2 тысяч чалавек заявілі пра сваё жаданне напісаць больш за 5 тысяч тэстаў, з іх каля 3 тысяч тэстаў будуць выкананы ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Чакаецца, што да канца месяца зарэгіструюцца на ЦТ каля 6 тысяч абітурыентаў па Гродзенскай вобласці.
У гэтым годзе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне праводзіцца ў рэжыме онлайн. Падрабязная інфармацыя аб тым, як падаць заяву і атрымаць пропуск на ЦТ, ёсць на сайце Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
- Спачатку абітурыент павінен запоўніць і выслаць заяву па электроннай пошце. Пасля таго, як яго дадзеныя будуць унесены ў адпаведную базу, абітурыенту прапануецца аплаціць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні і запісацца праз электронную чаргу для асабістай яўкі за пропускам на ЦТ, - патлумачыла начальнік Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Аксана Валюк.
Традыцыйна, у вобласці адкрыты і працуюць пункты рэгістрацыі ў Гродне, Лідзе і Ваўкавыску. Забраць пропуск на ЦТ у прызначаны час замест абітурыента могуць яго бацькі або афіцыйныя прадстаўнікі, якія павінны мець пры сабе дакумент, які пацвярджае ўважлівую прычыну адсутнасці самога абітурыента.
- Хацелася б звярнуць увагу на тое, што, калі ў абітурыента ўжо пасля рэгістрацыі паўстала рашэнне змяніць прадмет ЦТ або месца, дзе ён мае намер праходзіць выпрабаванні, ён павінен асабіста з'явіцца ў той пункт рэгістрацыі, куды ён накіроўваў заяву, і там перааформіць дакументы, - адзначыла Аксана Валюк.
У абітурыентаў ёсць магчымасць зарэгістравацца на ЦТ да 1 чэрвеня, пры гэтым пункты рэгістрацыі будуць працаваць таксама і ў суботу 30 мая. Асноўныя выпрабаванні ўступнай кампаніі-2020 пройдуць у адпаведнасці з загадзя вызначаным графікам - у перыяд з 13 чэрвеня па 4 ліпеня.