У гэтым годзе рэзервовымі днямі цэнтралізаванага тэсціравання вызначаны 19, 21 і 23 ліпеня.
У ГрДУ імя Янкі Купалы пісаць тэсты ў рэзервовы дзень абітурыенты будуць упершыню. Для праходжання ўступных іспытаў у рэзервовы дзень можна зарэгістравацца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы па адрасе: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 101. Пры сабе неабходна мець пашпарт, пропуск на ЦТ па прадмеце, на якім адсутнічаў абітурыент, а таксама дакумент, які пацвярджае ўважлівую прычыну адсутнасці. Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне ў рэзервовыя дні будзе доўжыцца па 17 ліпеня.
У якасці рэзервовых дзён для напісання тэстаў па беларускай і рускай мовах сёлета вызначаны 19 і 21 ліпеня, па грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі (найноўшы час) - 19 і 23 ліпеня.
Пункты рэгістрацыі і правядзення ЦТ у рэзервовыя дні адкрыты ў кожнай вобласці рэспублікі і арганізаваны на базе шасці ўстаноў адукацыі. У Гродзенскай вобласці - гэта Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання ў пунктах яго правядзення абітурыентам, якія здавалі ўступныя выпрабаванні ў рэзервовыя дні, пачнуць выдаваць з 29 ліпеня.