Урачыстае мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання Дня вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
16 ліпеня жыхары абласнога цэнтра адзначаюць 76-ю гадавіну вызвалення горада. Мерапрыемствы, прысвечаныя знамянальнай даце, пачаліся з мітынгу ля помніка воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у парку імя Жылібера. У памяць пра подзвіг герояў да Вечнага агню ўсклалі вянкі прадстаўнікі ўлады, супрацоўнікі арганізацый і ўстаноў горада, у тым ліку і кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.