Сёння, 31 ліпеня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршыўся прыём дакументаў на вочную (дзённую) і завочную формы атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. На 1088 бюджэтных месцаў прэтэндуюць 2254 учорашніх школьніка.
Найбольш папулярнымі спецыяльнасцямі дзённай бюджэтнай формы навучання сярод абітурыентаў сталі «Дызайн (віртуальнага асяроддзя; касцюма і тканін; графічны)», «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый», «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Турызм і гасціннасць» , «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка», «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».
Высокі конкурс сярод абітурыентаў, якія паступаюць на завочную бюджэтную форму навучання, назіраецца па наступных спецыяльнасцях: «Выяўленчае мастацтва і кампутарная графіка» (скар.), «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» (скар.), «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (скар.), «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (скар.), «Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый» (скар.) і «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» (скар.).
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы, 72 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў, 47 паступаюць па-за конкурсам.
У ліку будучых студэнтаў нашага ўніверсітэта пераможцы розных этапаў рэспубліканскіх алімпіяд і алімпіяд Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама 165 абітурыентаў, якія скончылі навучальныя ўстановы з дыпломам з адзнакай, залатым або сярэбраным медалём.
476 абітурыентаў маюць агульную суму балаў 300 і вышэй, 6 абітурыентаў з'яўляюцца пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды, 91 абітурыент скончыў падрыхтоўчыя курсы факультэта давузаўскай падрыхтоўкі.
У Купалаўскі ўніверсітэт падавалі дакументы не толькі абітурыенты з Гродна і Гродзенскай вобласці, але і з іншых рэгіёнаў Беларусі. Так, у ГрДУ імя Янкі Купалы паступаюць рабяты з Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Усяго 398 учорашніх выпускнікоў. Акрамя таго, студэнтамі установы плануюць стаць два абітурыента з Расіі.
3 жніўня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе пасяджэнне прыёмнай камісіі, падчас якога адбудзецца залічэнне абітурыентаў у лік студэнтаў вочнай (дзённай) і завочнай форм атрымання вышэйшай адукацыі I ступені па спецыяльнасцях (групах спецыяльнасцей) за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (па трох сертыфікатах ЦТ і абітурыентаў ваеннага факультэта).
Праца прыёмнай камісіі ў ГрДУ імя Янкі Купалы працягнецца да 15 жніўня. На працягу яшчэ двух тыдняў будзе ісці прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія жадаюць навучацца на платнай аснове.
Унутраныя ўступныя выпрабаванні будуць праводзіцца згодна з раскладам ў перыяд з 1 па 7 жніўня, інфармацыя пра дату і час яўкі абітурыента на экзамен прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце. Іншагароднім абітурыентам універсітэт дае магчымасць засяліцца на час здачы экзаменаў у інтэрнат.
Арганізавана дыстанцыйнае кансультаванне абітурыентаў і іх бацькоў, кантакты факультэтаў для кансультавання даступныя ў Лічбавым кабінеце абітурыента.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+375 (152) 73-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500