Пасяджэнне прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па залічэнні абітурыентаў у лік студэнтаў вочнай (дзённай) і завочнай форм атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове прайшло 17 жніўня.
Па выніках залічэння студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія будуць вучыцца на платнай аснове, стаў 1201 абітурыент, з іх на дзённай форме навучання ў поўны тэрмін - 779, на завочнай форме ў поўны тэрмін - 182, і на завочнай форме ў скарочаны тэрмін - 240. Пры гэтым звыш лічбаў прыёму ў лік студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта залічаны 9 чалавек. 26 абітурыентаў залічаны ў ГрДУ імя Янкі Купалы для атрымання другой вышэйшай адукацыі.
Асаблівай папулярнасцю сярод абітурыентаў, якія паступілі на платную форму навучання, карысталіся група спецыяльнасцяў «Дызайн (віртуальнага асяроддзя); Дызайн (касцюма і тканін); Дызайн (графічны)», спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка» і «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» дзённай формы навучання, а таксама спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый», «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка», «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання», «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка», «Пачатковая адукацыя і «Дашкольная адукацыя» завочнай формы са скарочаным тэрмінам навучання.
Найвышэйшыя прахадныя балы сфармаваліся на спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія (нямецкая) (на базе нямецкай)" (285) дзённай формы навучання, "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка" (210) і «Дашкольная адукацыя» (206) завочнай формы са скарочаным тэрмінам навучання.
Па выніках залічэння студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія будуць вучыцца на платнай аснове, стаў 1201 абітурыент, з іх на дзённай форме навучання ў поўны тэрмін - 779, на завочнай форме ў поўны тэрмін - 182, і на завочнай форме ў скарочаны тэрмін - 240. Пры гэтым звыш лічбаў прыёму ў лік студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта залічаны 9 чалавек. 26 абітурыентаў залічаны ў ГрДУ імя Янкі Купалы для атрымання другой вышэйшай адукацыі.
Асаблівай папулярнасцю сярод абітурыентаў, якія паступілі на платную форму навучання, карысталіся група спецыяльнасцяў «Дызайн (віртуальнага асяроддзя); Дызайн (касцюма і тканін); Дызайн (графічны)», спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і кампутарная графіка» і «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» дзённай формы навучання, а таксама спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый», «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка», «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання», «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка», «Пачатковая адукацыя» і «Дашкольная адукацыя» завочнай формы са скарочаным тэрмінам навучання.
Найвышэйшыя прахадныя балы сфармаваліся на спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія (нямецкая) (на базе нямецкай)» (285) дзённай формы навучання, «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка» (210) і «Дашкольная адукацыя» (206) завочнай формы са скарочаным тэрмінам навучання ў сваім Цыфравым кабінеце абітурыента па спасылцы abit.grsu.by.