Абласны этап конкурсу прафесійнага майстэрства пройдзе на базе ГрДУ імя Янкі Купалы з 14 па 16 кастрычніка.
Удзел у конкурсе прымуць прадстаўнікі Гродзенскага гарадскога і раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Канкурсанты пакажуць сваё прафесійнае майстэрства ў розных намінацыях. Яны павінны будуць у арыгінальнай форме распавесці пра сябе і сваю працу, падрыхтаваць прэс-рэліз і правесці «журналісцкае расследаванне», а таксама прадэманстраваць узровень валодання аратарскім майстэрствам.
У складзе журы конкурсу «Лепшы прапагандыст органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях» будуць прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: дацэнты кафедры журналістыкі Ірына Піваварчык і Ганна Рыжковіч, выкладчык кафедры філасофіі Ягор Кубасаў, загадчык вучэбнай радыёстудый Святлана Хвясько і начальнік вучэбнага навукова-вытворчага аб'яднання "Студэнцкі медыяцэнтр" Кіра Блудава-Гой.