Прыём дакументаў ажыццяўляецца факультэтам давузаўскай падрыхтоўкі да 25 верасня.
Прымаюцца дакументы ад грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных грамадзян, якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні праходзіць на платнай аснове альбо за кошт сродкаў бюджэту.
На бюджэтную форму навучання прымаюцца грамадзяне, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў памежнай службы на навучанне ва ўстановах адукацыі, у год звальнення альбо ў год, наступны за годам звальнення з тэрміновай ваеннай службы, службы ў рэзерве ў запас, пры наяўнасці сярэдняга бала ў дакуменце аб адукацыі не ніжэй за шэсць.
Да 25 верасня абітурыентам неабходна падаць наступныя дакументы: заяву аб прыёме на навучанне, арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадатак да яго, арыгіналы сертыфікатаў ЦТ, праведзенага ў год прыёму або у годзе, папярэднім годзе прыёму, даведку аб выніках здачы ўступных іспытаў, медыцынскую даведку аб стане здароўя, дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы, і фатаграфіі. Абітурыенту таксама неабходна мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу.
Залічэнне на падрыхтоўчае аддзяленне будзе праходзіць з 28 па 29 верасня па конкурсе на падставе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі. Па-за конкурсам залічваюцца дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. Заняткі на падрыхтоўчым аддзяленні стартуюць 1 кастрычніка.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, а таксама па тэлефонах (0152)73-01-01, 72-08-66.