За першае месца ў фінале марафону будуць спаборнічаць прадстаўнікі сямі ўніверсітэтаў краіны.
Фіналісты былі вызначаныя па выніках завочнага этапу, які прайшоў з 26 кастрычніка па 5 лістапада. Яго ўдзельнікамі сталі каманды з трынаццаці ўніверсітэтаў краіны. Рабяты прадэманстравалі свае веды ў камп'ютарным тэсціраванні «Мая Радзіма: гісторыя і культура Беларусі», конкурсе відэаэсэ «Мы - нашчадкі Перамогі» і фотаконкурсе «У памяці захаваем». На суд журы ўдзельнікі марафону дасылалі таксама свае відэаролікі «Карысныя лайфхакі» і эсэ на тэму «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў».
У конкурсных выпрабаваннях вочнага этапу, які адбудзецца 14 лістапада ў Гродне, прымуць удзел прадстаўнікі сямі устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
У складзе кожнай каманды - па 8 прадстаўнікоў універсітэта. У праграме вочнага этапа Рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафону - вольны творчы конкурс, дзе ўдзельнікам трэба будзе раскрыць тэму малой радзімы, а таксама конкурсы ваенна-патрыятычнага характару. Перад пачаткам асноўнай конкурснай праграмы ўдзельнікі марафону ўскладуць кветкі да помніка воінам-вызваліцелям у парку імя Жылібера.
Марафон арганізуецца з мэтай фарміравання ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў і здаровага ладу жыцця. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.