Па выніках QS EECA-2021, апублікаваным 16 снежня 2020 года, ГрДУ імя Янкі Купалы займае 191 месца з 400 лепшых універсітэтаў краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі.
ГрДУ імя Янкі Купалы з'яўляецца адзіным універсітэтам рэгіёну Рэспублікі Беларусь, які ўключаны ў сістэму рэйтынгаў QS EECA.
Купалаўскі ўніверсітэт знаходзіцца ў базе QS з 2015 года, з 2017 года ўключаны ў спіс лепшых універсітэтаў рэйтынгу краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі (далей - QS EECA). Усяго ў рэгіянальным рэйтынгу QS EECA-2021 ацэньваліся ўстановы вышэйшай адукацыі з 29 краін, сярод якіх краіны СНД, Балтыі, Каўказа, а таксама Турцыя, Балгарыя, Венгрыя, Албанія, Харватыя, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія і Чэхія.
Першае месца заняў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава. У спіс лепшых 400 устаноў вышэйшай адукацыі краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі ўвайшлі пяць беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі: БДУ - 25 месца, БНТУ - 88, БДУІР -140 і ўпершыню ў рэйтынгу быў прадстаўлены БДТУ, які заняў пазіцыю ў групе «221-230» .
У рэйтынгу ўлічваюцца акадэмічны аўтарытэт ВНУ, рэпутацыя сярод працадаўцаў, суадносіны прафесарска-выкладчыцкага складу да ліку навучэнцаў, доля замежных выкладчыкаў і замежных студэнтаў, доля супрацоўнікаў з вучонай ступенню, папулярнасць інтэрнэт-рэсурсаў, колькасць апублікаваных і цытаваных артыкулаў у выданнях Scopus, а таксама міжнародная даследчая сетка, якая ацэньвае актыўнасць удзелу вучоных універсітэта ў міжнародных даследчых калектывах.
QS World University Rankings - глабальнае даследаванне вышэйшых навучальных устаноў, якое адлюстроўвае дасягненні ў галіне адукацыі і навукі. Рэйтынг быў распрацаваны ў 2004 годзе і разлічваецца па методыцы брытанскай кансалтынгавай кампаніі Quacquarelli Symonds (QS) і лічыцца адным з найбольш уплывовых глабальных рэйтынгаў універсітэтаў.
Больш падрабязна даведацца пра месца ГрДУ імя Янкі Купалы ў сусветных рэйтынгах можна тут.