Рабяты прымалі віншаванні ад Купалаўскага ўніверсітэта напярэдадні Новага года і Каляд.
Дарыць адчуванне свята і дзяліцца цяплом і клопатам напярэдадні зімовых святаў у Купалаўскім універсітэце ўжо стала добрай штогадовай традыцыяй. Удзельнікамі перадсвяточнай сустрэчы сталі студэнты-сіроты і студэнты, якія засталіся без апекі бацькоў. 59 купалаўцаў атрымалі ад роднага ўніверсітэта салодкія падарункі і яркія навагоднія паштоўкі з віншаваннямі ад рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка.