Малышы з дзіцячых садкоў №24 і №39 атрымалі ад рэктара Купалаўскага ўніверсітэта, Дзеда Мароза і Снягуркі карысныя і салодкія падарункі.
Візіт рэктара ўніверсітэта, старшыні камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ірыны Кітурка да выхаванцаў гродзенскіх дзіцячых садкоў прайшоў у рамках самай маштабнай дабрачыннай акцыі ў краіне - «Нашы дзеці». Яе ўдзельнікамі, дарэчы, купалаўцы становяцца штогод. У гэтым годзе традыцыйна прадстаўнікі ўсіх факультэтаў універсітэта праводзяць навагоднія і калядныя мерапрыемствы, тэматычныя выставы і дабрачынныя акцыі. Асаблівая ўвага надаецца сем'ям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, выхаванцам дзіцячых спецыялізаваных устаноў і школ-інтэрнатаў, а таксама дзецям са шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем'яў.
У рамках візіту да малышам з дзіцячых садкоў Ірына Кітурка пагутарыла з маленькімі выхаванцамі, падарыла ім развіваючыя і настольныя гульні, цацкі, канструктары, а таксама салодкія сувеніры.
- Навагоднія святы - гэта заўсёды весялосць, радасць і падарункі. І ў гэтыя дні кожны дзіця ў нашай краіне павінен адчуваць увагу і клопат, атрымаць жаданы падарунак. Упэўнена, што дарыць і дзяліцца радасцю з дзецьмі - выдатная магчымасць для кожнага дарослага акунуцца ў сапраўдную навагоднюю казку і адчуць сябе чараўніком.
Ірына Фёдараўна яшчэ раз падзякавала ўсім купалаўцам за актыўны ўдзел у республіканскай акцыі «Нашы дзеці», неабыякавасць і актыўную дапамогу тым, хто асабліва чакае цуду ў святы.