Удзельнікамі мерапрыемства сталі маладыя спецыялісты Купалаўскага ўніверсітэта.
Падчас адкрытага дыялогу абмяркоўваліся актуальныя пытанні дзейнасці першаснай арганізацыі «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама ўзаемадзеянне моладзевай арганізацыі і Савета маладых спецыялістаў універсітэта, удзел маладых педагогаў у рабоце студэнцкіх атрадаў.
Удзельнікі сустрэчы пагаварылі пра перспектывы развіцця і прафесійнага росту маладога спецыяліста, пра тое, якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, які робіць першыя крокі ў прафесіі, для таго, каб хутчэй адаптавацца на першым працоўным месцы. Маладым спецыялістам Купалаўскага ўніверсітэта таксама распавялі пра магчымасці, якія прапаноўвае для іх асобаснага і прафесійнага развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы.
У выніку, удзельнікі адкрытага дыялогу «Беларусь - гэта мы!» прыйшлі да высновы, што для прафесійнага росту важныя працоўныя ідэі і ініцыятывы, якія неабходна агучваць і актыўна прасоўваць. А аказаць падтрымку ў рэалізацыі цікавых праектаў заўсёды гатовыя прадстаўнікі першаснай арганізацыі «БРСМ» і іншых структурных падраздзяленняў Купалаўскага ўніверсітэта.