Рабочая сустрэча адбылася 22 студзеня на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Купалаўскі ўніверсітэт на ёй прадстаўляў старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта, член Савета маладых навукоўцаў універсітэта Барыс Балахонаў. У рамках рабочай сустрэчы члены Савета разгледзелі пытанні кааперацыі ўстаноў вышэйшай адукацыі на аснове правядзення сумесных навуковых даследаванняў і распрацовак, падвялі вынікі конкурсу праектаў лагатыпа Савета, заслухалі справаздачу аб працы Савета маладых навукоўцаў за 2020 год, а таксама пазнаёміліся з адукацыйна-навукова-інавацыйным комплексам БНТУ на базе Досведнага завода «Палітэхнік».
Пасля пасяджэння адбылася сустрэча з першым намеснікам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірынай Старавойтавай, дзе ўдзельнікі абмеркавалі змены, прапанаваныя ў праекце Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, новыя правілы паступлення ва ўстановы адукацыі і шляхі прыцягнення моладзі ва ўніверсітэцкае навучанне і актуальныя пытанні сацыяльнай палітыкі па падтрымцы маладых навукоўцаў.