У мінулыя выхадныя падвялі вынікі зімовых спартыўных матчаў па міні-футболе і валейболе.
У рамках юнацкага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе адбыліся спартыўныя матчы сярод мужчынскіх каманд. Каманда Купалаўскага ўніверсітэта згуляла з гродзенскай камандай «УУС-Дынама-Юні» і атрымала перамогу з лікам 4:1, а студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Ілля Салей стаў лепшым гульцом матчу.
У гульні чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод мужчынскіх каманд каманда нашага ўніверсітэта "Камунальнік-ГрДУ" таксама атрымала перамогу, згуляўшы ў матчы з камандай «Атлант» з горада Паставы.
Золата Купалаўскаму ўніверсітэту прынесла і жаночая каманда па міні-футболе "Рэгіён-ГрДУ". У рамках чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе адбыўся матч з камандай з Мінска «Педуніверсітэт», дзе купалаўцы перамаглі з разгромным лікам 9: 0. Лепшым гульцом матчу ў складзе каманды ГрДУ імя Янкі Купалы была прызнана студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Караліна Раманчук.