Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 32-годдзя вываду войскаў з Афганістана, прайшло ў Купалаўскім універсітэце 15 лютага.
Купалаўцы ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія ўдзельнічалі ва ўрэгуляванні ваенных канфліктаў на тэрыторыях блізкага і далёкага замежжа. Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў усе рэспублікі на постсавецкай прасторы штогод адзначаюць 15 лютага. Як было адзначана ў ходзе ўрачыстага мерапрыемства, вайна ў далёкім Афганістане закранула многіх жыхароў Беларусі, іх сем'і, блізкіх, сяброў і таварышаў. Сярод іх былі таксама і выпускнікі, і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы тых гадоў.
Свае творчыя выступы студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта прысвяцілі тым, хто трагічна загінуў у Афганскай вайне - у выкананні таленавітых купалаўцаў прагучалі музычныя кампазіцыі і паэтычныя радкі. Таксама прысутныя ўшанавалі памяць аб загінуўшых хвілінай маўчання.