Дыялог са студэнтамі, які адбыўся 2 сакавіка, стаў другім у цыкле вясновых сустрэч рэктара з купалаўцамі.
У пачатку сустрэчы рэктар Ірына Кітурка падкрэсліла сваю гатоўнасць пагутарыць на любыя хвалюючыя тэмы. Так, адказваючы на пытанне студэнтаў, ці можна прапаноўваць свае асабістыя праекты датычна развіцця ўніверсітэта, Ірына Фёдараўна звярнула ўвагу рабят, што прадстаўляць свае праекты для разгляду не толькі можна, але і трэба. Бо ва ўніверсітэта ёсць не толькі жаданне, але і фінансавая магчымасць дапамагаць купалаўцам у іх рэалізацыі:
- Любы праект абавязкова прынясе карысць, галоўнае пры яго стварэнні разумець, якую задачу ён зможа вырашыць - сацыяльную або, можа быць, іміджавую. Не абавязкова гэта павінен быць паспяховы камерцыйны праект.
Таксама рэктар падкрэсліла, што навучанне ва ўніверсітэце - асабістая адказнасць кожнага студэнта. Той, у каго ёсць шчырае жаданне - атрымае выдатны шанец скарыстацца ўсімі ўмовамі, створанымі ва ўніверсітэце, у сваіх інтарэсах і з максімальнай карысцю для сябе.
Падчас дыялогу рабят таксама цікавіла, як паўплывала эпідэміялагічная сітуацыя на колькасць замежных студэнтаў і іх жаданне навучацца ў Купалаўскім універсітэце. Ірына Кітурка адзначыла, што ва ўніверсітэце змаглі аператыўна стварыць усе ўмовы для камфортнага навучання ў онлайн-асяроддзі. І гэта па вартасці ацанілі абітурыенты за мяжой:
- Гэтая сітуацыя дала магчымасць нам зразумець, прачуць усе свае магчымасці ў адукацыйным працэсе, зрабіла многае, якое здавалася немагчымым, - нашай рэальнасцю. І гэтая рэальнасць сапраўды ўражвае. Цяпер у нас онлайн навучаецца каля 300 студэнтаў-магістрантаў з Кітая, на англійскай мове. І ў цэлым колькасць замежных студэнтаў не толькі не знізілася, але нават узрасла - такіх рабят каля 1 тысячы ў Купалаўскім універсітэце сёння.
Ірына Фёдараўна падкрэсліла, што кожнаму варта не забываць у паўсядзённай мітусні клапаціцца пра сваё здароўе. Рабіць гэта трэба заўсёды, а цяпер ставіцца да сябе асабліва ўважліва. Адказнасць за здароўе студэнтаў і супрацоўнікаў нясе падчас навучальнага і адукацыйнага працэсу і ўніверсітэт.
У завяршэнні сустрэчы Ірына Кітурка пажадала рабятям поспехаў, удачы, упэўненасці ў сабе і сваіх сілах.
- Жывіце з любоўю, шукайце і атрымлівайце асалоду ад пазітыўных момантаў. Любіце жыццё, свой універсітэт, сваю краіну. А ў сэрцы хай заўсёды застаецца асаблівае пачуццё любові, якое па-беларуску гучыць як «каханне».