Мерапрыемства было прысвечана Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка.
Са словамі віншавання да калектыву Купалаўскага ўніверсітэта звярнулася рэктар Ірына Кітурка. Яна пажадала ўсім вясновага настрою, усмешак, моцнага здароўя, шчасця і гармоніі ў жыцці, а таксама новых сіл для ажыццяўлення ўсіх планаў.
Адкрылі канцэртную праграму музычныя нумары ў выкананні студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Пасля чаго са сцэны дарыў гледачам незабыўныя эмоцыі і сваю творчасць Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Гродзенская капэла" пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Борматава.