Свята, сімвалізуючага ва ўсходніх народаў вясну і новае жыццё, прайшоў для замежных студэнтаў і ўсіх купалаўцаў 19 сакавіка.
Фестываль «Наўруз Байрам» сёлета прайшоў у Купалаўскім універсітэце ў чацвёрты раз. У рамках свята адбыўся турнір па футболе і конкурс эсэ. Канцэрт мастацкай самадзейнасці 19 сакавіка падрыхтавалі творчыя калектывы ўніверсітэта і замежныя студэнты. Рабяты гралі на музычных інструментах, выконвалі традыцыйныя нацыянальныя танцы і песні, дэкламавалі вершы ўласнага сачынення на роднай мове.
З віншаваннямі да прысутных звярнуўся прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Бялых.
- Дзякуючы такім святам наш універсітэт набывае новыя рысы: тут гучаць іншыя мовы, а ў нашу культуру ўплятаецца культура іншых народаў. Будні ўніверсітэта становяцца ярчэйшымі, радаснейшымі, напаўняюцца новымі сэнсамі, - адзначыў Юрый Эдуардавіч.
Ён таксама ўручыў дыпломы за лепшыя працы пераможцам конкурсу эсэ, якія падалі творчыя працы на адну з тэм: «Гродна - моладзевая сталіца Беларусі», «Наўруз Байрам», «ГрДУ - універсітэт будучыні», «Мая радзіма» і «Кавалачак маёй радзімы ў Беларусі». Пераможцам творчага конкурсу стала студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Сірініванса Кумараваду Дулко Руванка, другое месца таксама ў студэнткі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта - Санціяпу Хева Чамодбя Хема Татсарані. Трэцяе месца і прыз глядацкіх сімпатый атрымала студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Айлар Батырава.
Павіншаваў са святам замежных студэнтаў, і прарэктар па навуковай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Юрый Раманоўскі. Ён падкрэсліў, што вывучэнне і зразуменне розных традыцый - гэта залог добрасуседскіх адносін, а таксама блізкасці адразу некалькіх народаў. Юрый Яцэнтавіч пажадаў усім моцнага здароўя і вясновага настрою, а таксама ўручыў граматы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўдзельнікам мерапрыемства: студэнтцы філалагічнага факультэта Лачын Таганавай, студэнтцы факультэта мастацтваў і дызайну Нязлі Шахыравай, студэнтцы факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Руслане Талсташэевай, студэнту юрыдычнага факультэта Хаджымухаммету Курбанову, студэнту факультэта матэматыкі і інфарматыкі Рехмету Гачмырадаву, студэнтам філалагічнага факультэта Гуванчу Гурдаву і Рустаму Байрамдурдыеву.
У завяршэнні свята госці і ўдзельнікі канцэрта атрымалі салодкі падарунак ад рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка.