У Купалаўскім універсітэце адбылося памятнае мерапрыемства, прысвечанае 78-й гадавіне трагедыі ў Хатыні.
Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта «Жывая гісторыя», яго правялі Каардынацыйны студэнцкі савет і Музей гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзельнікам распавялі пра трагічны лёс спаленых дашчэнту ў гады Вялікай Айчыннай вайны вёскі Хатынь і мястэчак - «сясцёр Хатыні», іх жыхарах. Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй ваенных падзей на тэрыторыі Гродзеншчыны, паглядзелі ўрыўкі дакументальнага фільма. Студэнтка філалагічнага факультэта Наталля Гузевіч і спецыяліст Музея гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы Лізавета Даўгаполік выканалі літаратурныя і музычныя творы, прысвечаныя тэматыцы ваеннага ліхалецця. Памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнікі памятнага мерапрыемства таксама ўшанавалі хвілінай маўчання.