Мерапрыемствы для будучых абітурыентаў правёў Рэгіянальны цэнтр тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі ГрДУ імя Янкі Купалы.
У перыяд вясновых канікул для вучняў 8-10 класаў з гімназіі № 1 г. Масты, сярэдніх школ № 5 і № 8 г. Ваўкавыска і сярэдняй школы №31 г. Гродна прадстаўнікамі Купалаўскага ўніверсітэта былі арганізаваны прафарыентацыйныя мерапрыемствы, каб дапамагчы рабятам вызначыцца са сферай будучай прафесійнай дзейнасці. Рэгіянальны цэнтр тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі правёў для школьнікаў прафарыентацыйную кансультацыю. Для рабят арганізавалі і займальнае адукацыйна-прафесійнае падарожжа па Гродзенскаму дзяржаўнаму універсітэту імя Янкі Купалы.
Правялі канікулы з карысцю, паўдзельнічаўшы ў рэпетыцыйным тэсціраванні, таксама больш за 3 тысячы вучняў 10-11 класаў усіх раённых цэнтраў Гродзенскай вобласці і горада Гродна. Будучыя абітурыенты напісалі больш за 6 тысяч тэстаў і, такім чынам, змаглі праверыць свае веды ўсяго за некалькі месяцаў да старту ўступнай кампаніі-2021. Дарэчы, яшчэ можна паспець прыняць удзел у заключным этапе рэпетыцыйнага тэсціравання, праўда, неабходна паспяшацца: рэгістрацыя заканчваецца 15 красавіка.