Мерапрыемства, якое адбудзецца 9 красавіка, аб'яднае прадстаўнікоў органаў улады, актывістаў прафсаюзнага руху і моладзевых арганізацый, а таксама супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Удзельнікі круглага стала «Моладзь на рынку працы: праблемы і шляхі вырашэння» разгледзяць тэндэнцыі развіцця і бягучы стан рэгіянальнага рынку працы з улікам занятасці і беспрацоўя сярод моладзі, абмяркуюць актуальныя пытанні працаўладкавання моладзі, развіцця студатрадаўскага руху, замацавання маладых спецыялістаў у сферы адукацыі, а таксама пытанні падтрымкі маладых спецыялістаў і рабочых сістэмы адукацыі праз калектыўныя дагаворы. Выкладчык кафедры міжнароднага права, старшыня Савета маладых спецыялістаў ГрДУ імя Янкі Купалы Дзіяна Літвінчук раскажа аб гарантыях і кампенсацыях, якія прадстаўляюцца маладым спецыялістам пры працаўладкаванні ў Купалаўскі ўніверсітэт. Пасля выступленняў дакладчыкаў запланавана правядзенне свабоднай дыскусіі.
Сустрэча пройдзе з удзелам першага намесніка Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Андрэя Лабовіча, старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргея Пацэвіча і рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка. На мерапрыемства запрошаны таксама кіраўнікі ўпраўленняў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, прадстаўнікі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, абласных структур прафсаюзаў, ГА «БРСМ», падтрымкі прадпрымальніцтва, саюза наймальнікаў, супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта.