Спаборніцтвы сярод студэнцкіх атрадаў пройдуць у Сочы з 20 па 23 красавіка.
У складзе беларускай зборнай каманды - 12 байцоў з будаўнічых студэнцкіх атрадаў краіны. Гэта прадстаўнікі пяці універсітэтаў, у тым ліку і студэнтка 4 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Валерыя Мікялевіч (на фота - першая злева).
Цырымонія адкрыцця I Міжнароднага будаўнічага чэмпіянату адбудзецца 20 красавіка. Спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу наступных двух дзён. У праграме таксама - мерапрыемствы дзелавой праграмы чэмпіянату, у якіх прымуць удзел больш за 700 спецыялістаў прадпрыемстваў сферы прамысловага будаўніцтва.
Спаборніцтвы сярод будаўнічых студэнцкіх атрадаў будуць праходзіць у пяці намінацыях - камандныя «Мантаж тэхналагічных трубаправодаў», «Ахова працы», «Агульнабудаўнічыя працы» і індывідуальныя «Неразбуральныя метады кантролю», «Электразваршчык ручной зваркі». Пераможцы будуць вызначаныя ў кожнай з пералічаных пяці намінацый, а таксама ў намінацыі «Лепшая пляцоўка па ўзвядзенню».
23 красавіка перад цырымоніяй узнагароджання пераможцаў для ўдзельнікаў спаборніцтваў правядуць аглядную экскурсію па Алімпійскаму парку і Чырвонай паляне.