Універсіяда праходзіла ў Наваполацку з 22 па 25 красавіка.
За званне чэмпіёна Рэспубліканскай універсіяды змагаліся 8 каманд: Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларуска-расійскага ўніверсітэта, а таксама зборная каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
У рамках універсіяды каманда ГрДУ імя Янкі Купалы згуляла матчы з камандамі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У фінальнай сустрэчы каманда Купалаўскага ўніверсітэта саступіла камандзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, стаўшы срэбным прызёрам Рэспубліканскай універсіяды па хакеі з шайбай.