Удзел у інтэлектуальным турніры, прымеркаваным да Міжнароднага дня памяці пра Чарнобыльскую катастрофу, прынялі 12 каманд факультэтаў універсітэта.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў віктарыны звярнуўся дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Аляксандр Карэўскі. Ён распавёў пра падзеі красавіцкіх дзён 1986 года і адзначыў, што ў Беларусі многія гады працуе Дзяржаўная Праграма пра пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у якой вялікая ўвага надаецца сацыяльна-эканамічнаму развіццю забруджаных тэрыторый. Дзякуючы праграме ў краіне з'явіліся новыя напрамкі даследаванняў, такія як радыяцыйная экалогія і радыяцыйная медыцына, а на пацярпелых тэрыторыях пабудаваны сучасныя ўстановы аховы здароўя.
Усяго для ўдзелу ў віктарыне зарэгістраваліся 25 каманд. Падчас папярэдняга онлайн-адбору ўдзельнічаць у віктарыне адабралі 12 каманд факультэтаў. Пераможцам інтэлектуальнага турніру «Чарнобыльская АЭС. Хронікі. Падзеі. Факты» стала каманда «Дождж» факультэта эканомікі і кіравання. На другім месцы - каманда «Два Нуль Тры» юрыдычнага факультэта, на трэцім таксама каманда гэтага факультэта - «Мутанты».