Удзельнікамі грамадска-культурнай акцыі сталі розныя ўстановы краіны, якія носяць імя Янкі Купалы.
У рамках акцыі прадстаўнікі розных арганізацый дэкламавалі на відэа радкі з твораў вядомага беларускага паэта. Студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Беларуская філалогія» Марыя-Малгажата Лудзіч прачытала ўрывак з верша Янкі Купалы «Беларускім партызанам». Вынікам акцыі стаў агульны відэаролік, у якім паэтычнымі радкамі ўдзельнікі віншуюць беларусаў з Днём Перамогі.
Грамадска-культурную акцыю «Чытаем Купалу разам» ініцыяваў Дзяржаўны літаратурны музей імя Янкі Купалы.