19 мая рэктар сустрэлася для адкрытага дыялогу з выкладчыкамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
У пачатку сустрэчы Ірына Кітурка падзякавала факультэту за кадравую палітыку, якую ён рэалізуе ў напрамку падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Ірына Фёдараўна таксама адзначыла амбіцыйны план абароны навуковых прац на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму, і падкрэсліла, што гэта надае ўсім Купалаўскаму ўніверсітэту ўпэўненасць на шляху да атрымання статусу вядучай вышэйшай навучальнай установы.
У ходзе размовы Ірына Кітурка звярнула ўвагу калег, што галоўная канкурэнтная перавага і гонар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сёння - яго выпускнікі. І менавіта на плячах прафесарска-выкладчыцкага складу сёння ляжыць гэтая няпростая і адказная задача - садзейнічанне паспяховаму прафесійнаму станаўленню купалаўцаў:
- Выкладанне сёння павінна быць збольшага справай творчай. Праз цікавую падачу навучальнага матэрыялу выкладчыку ў першую чаргу трэба стаць для студэнта партнёрам. Наша задача - каб вочы рабят гарэлі энтузіязмам і жаданнем спасцігаць новае. Вельмі важна не патушыць тую яскравую іскру, з якой яны ў пачатку прыходзяць на заняткі ва ўніверсітэт.
Працоўны калектыў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму цікавіла, ці будуць зменены падыходы да фарміравання нагрузкі выкладчыка. Таксама супрацоўнікі падзяліліся з рэктарам, што для эфектыўнай працы на занятках ім не хапае хуткасці інтэрнэт-злучэння ў корпусе на Кастрычніцкай, 5. Ірына Фёдараўна адзначыла, што гэтае пытанне будзе вырашана ў хуткім часе, і змены па паляпшэнні даступнасці інтэрнэту закрануць не толькі карпусы факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, але і шэраг іншых.
У завяршэнні дыялогу рэктар Ірына Кітурка пажадала калегам, каб праца ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта прыносіла задавальненне, а дома заўсёды чакалі родныя і блізкія.